Многія пытаюць мяне, чаму я амаль не п’ю какаву. Адказваю.
Тамушто какаву адносна складана гатаваць. Гэта трэба ўзяць закіпяціць малако і заліць ім парашок какавы. Гэта трэба купіць а) малако, б) парашок какавы. Але і гэта не усе цяжкасьці: каб закіпяціць малако трэба шмат снароўкі і вольнага часу (асабліва калі момант ікс будзе пасьпяхова праёбаны і вам прыйдзецца драіць пліту ці мікрахвалёўку).
Варыянт з распушчальнай какавай таксама не вытрымлівае ніякае крытыкі (гэта яшчэ горш чым распушчальная кава).
Але нядаўна я адкрыў для сябе “Сливки сгущёные с сахаром и какао” Рагачоўскага малочна-кансервавага камбінату, якія набыў, паддаўшыся на улоўку вытворцаў. Да-да. Выглядаюць яны адзін у адзін як проста “Сливки сгущёные с сахаром”.
І хаця я расстроіўся што ў каву такога малака не набухаеш, але на смак яно аказалася цалкам прымальным. А пачытаўшы мануал на бляшанцы я паклаў 2 лыжкі ў кубак, заліў кіпнем і атрымаў што б вы думалі? Какаву!
Вось так я навучыўся ва умовах офіса і дума хутка і якасна рабіць смачную какаву.
Tags: какао, сливки сгущёные
Панядзелак, November 10, 2008 at 3:14 |
Прабачце, а лыжачкі вы юзалі чайныя альбо сталовыя? :)
Панядзелак, November 10, 2008 at 12:01 |
Чайныя :) Васче рэкамендую пачаць з меньшага. Калі будзе мала – заўжды можна дадаць больш :)
Панядзелак, November 10, 2008 at 13:04 |
Какао много не бывает!
Thursday, November 13, 2008 at 4:25 |
Самая смачная какава, якую мне даводзілася каштаваць, была распушчальнай.