Настала лета, а у ім - ліпень, а ў ім - водпуск, а ў водпуску - падарожжа. Натхнёныя фоткамі Каляна, мы таксама вырашылі наведаць гэты кладзесь антымаскальскага супраціўленьня. Было куплена 2 квіткі да Львова на чацвер, каб пятніцаю прачнуцца і пачаць удыхаць паветра Свабоды.
Вечар серады прайшоў у падрыхтоуках: громкіх дыскасінгах колькі браць грошай, колькі прасіраць і што купляць. А таксама “што апранаць?” У нас цёпла і сонечна. Відаць трэба ехаць без куртак. Хм.. А давай-ка глянем на надвор’е у Львове..
Толькі не шматлікія бачылі карціну, якая паўстала перад намі ў той вечар. УВЕСЬ шэраг іконак, якія характэрызуюць надвор’е складаўся з іконак “дождж з навальніцаю”. “Фе, не цукровыя!” ці “Ну вы як маленькія” скажаце вы пра нас. Але мы, скажу шчыра, ачканулі. Адганяючы дзьвума палкамі жабу ад шыі, мы здалі назад квіткі, страціўшы 40 тысяч беларускіх рублёў!!!
А на наступны дзень я набыў моцык і прачытаў вось гэтую навіну.
Tags: Львоў
Thursday, July 31, 2008 at 1:08
Мне одному кажется что у Игорька исправляется карма? :)